Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рональд Пафала: «Вынясеньне сьмяротнага прысуду нельга апраўдаць»


Ronald Pofalla

Ronald Pofalla

Вынесены 30 лістапада сьмяротны вырак у дачыненьні да асуджаных па справе тэракту ў менскім мэтро па-ранейшаму выклікае велізарны рэзананс у нямецкіх палітычных колах.

Інтэрнэт-вэрсія самай чытанай нямецкай газэты Bild.de прыводзіць словы кіраўніка ведамства бундэсканцлера Ангелы Мэркель Рональда Пафалы:

«Я асуджаю выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня ў справе супраць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Вынясеньне і выкананьне сьмяротных прысудаў нельга апраўдаць ані пры якіх абставінах, і асабліва непакоіць, калі, як у гэтым выпадку, узьнікаюць вельмі сур’ёзныя сумненьні ў законнасьці працэдуры. Я заклікаю Беларусь ня толькі не выконваць гэты прысуд, але і ўвогуле неадкладна адмяніць сьмяротнае пакараньне».

Пафала заклікаў Беларусь «нарэшце ўстаць на шлях прававой дзяржавы і эўрапейскіх каштоўнасьцяў з тым, каб беларускі народ мог жыць свабодна, так як гэтага заслужыў».
XS
SM
MD
LG