Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафаванага за асьвятленьне маўклівай акцыі журналіста прызналі невінаватым


Журналіст тыднёвіка «Бобруйский курьер» Віктар Качан атрымаў пастанову суду Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску пра спыненьне яго справы ў сувязі з адсутнасьцю складу адміністратыўнага правапарушэньня. Пра гэта паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Бабруйскі суд, разгледзеўшы паўторна справу Віктара Качана, прызнаў, што 6 ліпеня 2011 году ён быў на плошчы Леніна ў Бабруйску ў якасьці журналіста: асьвятляў падзеі, якія там адбываліся.

Першае слуханьне па гэтай справе адбылося 7 ліпеня. Суд тады прызнаў Віктара Качана вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, прысудзіўшы яму штраф у памеры пяці базавых велічынь. Паказанні сьведкі — галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» Анатоля Санаценкі — суд не прыняў да ўвагі, палічыўшы, што кіраўнік газэты ў дадзенай справе — зацікаўленая асоба.

Адразу пасьля суду Віктар Качан зьехаў ў запланаваны адпачынак, таму яму быў падоўжаны тэрмін падачы касацыйнай скаргі. Па вяртаньні з адпачынку журналіст накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд, які вынес рашэньне аб адмене пастановы бабруйскага судзьдзі і накіраваў справу ў Бабруйск на новы разгляд.

Цяпер адміністратыўную справу Віктара Качана закрылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG