Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


...будзе пахмурна, але без дажджу; тэмпэратура: +3 – +5. У нядзелю будзе дажджліва; тэмпэратура: +3 – +7.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


3 сьнежня

Пачынаецца чатырохдзённы сусьветны прадпрымальніцкі форум у Стамбуле.

Міжнародны дзень інвалідаў.

4 сьнежня

Выбары ў Дзяржаўную думу ў Расеі.

Парлямэнцкія выбары ў Харватыі.

Парлямэнцкія выбары ў Славеніі.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн зь візытам у Грэцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


3 сьнежня

1918 – Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск.

1967 – паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард ажыцьцявіў першую пасьпяховую апэрацыю перасадкі сэрца.

1971 – пачалася індыйска-пакістанская вайна.

4 сьнежня

1971 – падчас канцэрту Фрэнка Запы загарэлася казіно ў Мантро ў Швэйцарыі; гэтая падзея дала імпульс рок-гурту «Deep Purple» напісаць песьню «Smoke on the Water», якая па сёньняшні дзень лічыцца адным зь вяршынных дасягненьняў рок-музыкі.

Нарадзіліся:

3 сьнежня


1857 – ангельскі пісьменьнік польскага паходжаньня Джозэф Конрад.

1907 – беларускі паэт Рыгор Крушына.

1911 – італьянскі кампазытар Ніна Рота, аўтар музыкі да шматлікіх фільмаў Фэдэрыка Фэліні.

1936 – беларускі савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень Міхась Кукабака.

1948 – ангельскі рок-вакаліст Озі Осбарн.

4 сьнежня

1892 – Франсыска Франка, дыктатар Гішпаніі.

Памерлі:

3 сьнежня


1894 – ангельскі пісьменьнік Робэрт Стывэнсан.

4 сьнежня

1993 – амэрыканскі рок-музыкант Фрэнк Запа.

2009 – савецкі і расейскі актор Вячаслаў Ціханаў, выканаўца ролі Штырліца ў сэрыяле «Сямнаццаць імгненьняў вясны».

МІНУС 365:


Тэледэбаты на БТ

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Калi кахаеш, –
Ты пазнаеш
I хараство,
I сьмелы ўзьлёт.
I можна верыць,
Што i перац
Салодкiм станецца,
Як мёд.»


Рыгор Крушына
XS
SM
MD
LG