Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Берасьцейская вясна» плянуе пікет салідарнасьці з палітвязьнямі


Уладзімер Вялічкін

Уладзімер Вялічкін

Берасьцейскія прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Пікет праваабаронцы прымеркавалі да міжнароднага Дня правоў чалавека 10 сьнежня.

Як патлумачыў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, неабходнасьць пікету тлумачыцца існаваньнем у Беларусі палітвязьняў. Праваабаронца кажа, што мэтай пікету зьяўляецца неабходнасьць зьвярнуць увагу грамадзкасьці на гэтую праблему і дабівацца вызваленьня палітзьняволеных, срод якіх і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Пікет плянуецца правесьці 10 сьнежня ў берасьцейскім парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў — месцы, адведзеным уладамі для масавых мерапрыемстваў.

View Larger Map
XS
SM
MD
LG