Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьезд БХД адбудзецца 17 сьнежня ў Палацы культуры МТЗ


Партыя БХД ужо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды.

Партыя БХД ужо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды.

Чацьвёрты ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» пройдзе 17 сьнежня ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу. Пра гэта паведаміў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле ягоных слоў, 2 сьнежня з Палаца культуры МТЗ пацьвердзілі, што Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне зьезду БХД на цэлы дзень 17 сьнежня. 5 сьнежня Дзяніс Садоўскі мае намер заключыць з адміністрацыяй Палаца культуры афіцыйную дамову на правядзеньне зьезду.

«Пытаньне вырашылася нестандартна рана. Звычайна адказ мы атрымлівалі за некалькі дзён да правядзеньня зьезду. А тут застаецца яшчэ два тыдні. Безумоўна, гэта вельмі добра. Мы запрашаем усіх на зьезд партыі, які распачнецца а 10-й гадзіне 17 сьнежня», — адзначыў адказны сакратар БХД.

Дзяніс Садоўскі таксама паведаміў, што на зьезьдзе плянуецца абмеркаваць наступныя пытаньні: выбары кіраўніцтва партыі, удакладненьне стратэгіі партыі, удзел у парлямэнцкіх выбарах 2012 году ці іх байкот, пашырэньне дзейнасьці БХД як народнай партыі, пашырэньне хрысьціянскага духу ў партыі.

Партыя БХД з 2009 году ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды і падавала рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі, але дагэтуль дзяржаўнай рэгістрацыі так і не атрымала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG