Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін заклікае Менск да адмены сьмяротнага пакараньня


Нямецкі фэдэральны ўрад заклікаў Менск не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да двух беларусаў за тэракт у мэтро.

Прэсавы сакратар ураду Штэфі Зайбэрт заявіў у пятніцу, што Бэрлін асуджае сьмяротнае пакараньне і настойліва заклікае да яго адмены. Гэтая пазыцыя была «дакладна выкладзеная» падчас размовы з амбасадарам Беларусі ў ФРГ, якога выклікалі ў нямецкае МЗС. Паводле нямецкага ўрадоўца, сярод іншага былі закранутыя пытаньні вяршэнства права падчас суду.

30 лістапада Аляксандар Федарцоў прысудзіў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, міжнародныя арганізацыі і палітыкі ўжо асудзілі такі жорсткі вырак.
XS
SM
MD
LG