Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта сёньня заявіў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Гур’янаў. Адказваючы на пытаньне «Свабоды», ці плянуюць беларускія ўлады ў наступным годзе праводзіць за межамі краіны буйныя інвэстыцыйныя форумы, ён сказаў:

«Гэтую практыку мы будзем працягваць. Мы праводзім такія форумы як у нашай краіне, так і кропкава ў вядучых усясьветных фінансава-эканамічных цэнтрах. Нам падаецца, што дадзеныя форумы маюць усё ж пазытыўны вынік, бо яны найперш забясьпечваюць вялікі паток інфармацыі пра магчымасьці нашай краіны. І адначасова — дыялёг паміж дзяржавай і замежным бізнэсам.

У наступным годзе мы плянуем такія форумы і разглядаем новыя кропкі. Мы даволі актыўна адпрацавалі ў эўрапейскім рэгіёне, калі правялі форумы ў Лёндане і Франкфурце. Мы плянуем разгарнуць працу ў вядучых азіяцкіх сталіцах».

Між тым два дні таму віцэ-прэм’ер Сяргей Румас паведаміў Нацыянальнаму сходу, што за першыя дзесяць месяцаў 2011 году наўпроставыя замежныя інвэстыцыі склалі 1,3 мільярда даляраў, што складае ўсяго 20% ад гадавога заданьня.
XS
SM
MD
LG