Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт “Гарадзенскай Вясны” зьбірае подпісы за вызваленьне Бяляцкага


Віктар Сазонаў
Віктар Сазонаў
У звароце ад “Гарадзенскай Вясны” падпісанты патрабуюць неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Аўтары звароту перакананыя, што крымінальная справа супраць Бяляцкага была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсіяў супраць праваабаронцы, яго калег з цэнтру “Вясна” і ўсяго праваабарончага руху краіны.

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў сказаў “Свабодзе”, што подпісы пачалі ставіцца адразу са зьяўленьнем звароту на сайце. прычым, падпісваюцца людзі ня толькі з Гарадзеншчыны, але з усяе Беларусі.

24 лістапада судзьдзя Першамайскага суду Менску Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Праваабаронцы, палітыкі і дыпляматы краінаў Эўразьвязу ды ЗША асудзілі вырак Бяляцкаму. Яны адзначаюць палітычную афарбоўку справы і тое, што віна Бяляцкага не было даказаная.

Алеся Бяляцкага зьвінавацілі ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG