Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заснавальніка самвыдатаўскай газэты зь Бешанковічаў напісалі скаргі дзьве спадарыні — маўляў, яны нічога такога не выпісваюць, а ў паштовай скрыні знаходзяць. З гэтый нагоды выдаўца і распаўсюдніка «Крывінкі» прыцягнулі да суду.

Скаргі сталі фармальнай падставай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу, які разьбірала суддзя Бешанковіцкага райсуду Вольга Белавус. Георгі Станкевіч, выдавец «Крывінкі», не выключае, што дзьвюх жыхарак райцэнтру «ўпаўнаважылі» напісаць скаргі.

Спадар Станкевіч, настаўнік, паэт і бард, выдае газэту «Крывінка» чатыры гады — не пэрыядычна, а толькі калі на гэта знаходзіць грошы. Наклад выданьня невялікі, 290 асобнікаў, таму дзяржаўнай рэгістрацыі «Крывінка» не падлягае.

Ніякіх праблем з чытачамі дасюль не было, кажа выдавец. Пакуль 5 лістапада, пасьля распаўсюду газэты, яго не затрымалі міліцыянты, заявіўшы, што да іх «паступіў сыгнал».

Судзьдзя Вольга Белавуч вырашыла працягнуць працэс 5 сьнежня і выклікаць у суд заяўніц, якія напісалі, што не выпісваюць «Крывінку», але знайшлі газэту ў паштовых скрынях. А таксама супрацоўніка міліцыі, які склаў на Георгія Станкевіча пратакол «за незаконны распаўсюд друкаванага СМІ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG