Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...пахмурна і парывісты вецер, пад вечар дождж. Тэмпэратура: ад 0 да +4.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У судзе Першамайскага раёну Менску (вул. Сямашкі, 33) судовая справа праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Пачатак а 10.00.

Канцэрт гуртоў «Красные звёзды» і «Pomidor/OFF». Пачатак а 19.00.

У Парыжы сустракаюцца прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмэранам.

У Варшаве другі дзень форуму грамадзянскай супольнасьці Эўразьвяз-Расея.

У Жэнэве другі дзень сусьветнага форуму, прысьвечанага пытаньням міграцыі і разьвіцьця.

2 сьнежня – Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1804 – Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.

1942 – Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.

1961 – выступаючы на радыё, Фідэль Кастра заявіў, што Куба будзе будаваць камунізм.

1971 – узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя арабскія эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем эміратаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1886 – беларускі кампазытар Мікола Равенскі.

1923 – савецкі і расейскі палітычны дзяяч Аляксандар Якаўлеў.

1923 – амэрыканская опэрная сьпявачка Марыя Калас.

1946 – італьянскі мадэльер Джані Вэрсачы.

1958 – алімпійскі чэмпіён, вясьляр Уладзімер Парфяновіч.

У гэты дзень памерлі:

1814 – францускі пісьменьнік Маркіз дэ Сад.

1980 – францускі пісьменьнік Рамэн Гары.

2002 – беларускі пісьменьнік Сяргей Грахоўскі.

МІНУС 365:


У матэрыялах Wikileaks Беларусь згадваецца як «фактычна мафійная дзяржава»

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.

Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыцьцё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова сьвеціцца жыцьцё.
Сяргей Грахоўскі
XS
SM
MD
LG