Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха выраку Кавалёву і Канавалаву


Уладзіслаў Кавалёў, 30 лістапада 2011 году
Уладзіслаў Кавалёў, 30 лістапада 2011 году
Палітыкі, грамадзкія дзеячы, падстаўнікі міжнародных арганізацыяў працягваюць камэнтаваць сьмяротны вырак для Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.


Ежы Бузэк: «Больш сьмерці ніколі не прыносіць больш справядлівасьці»


Старшыня Эўрапейскага парлямэнта Ежы Бузэк ў сваім мікраблогу ў Twitter запісаў, што Эўрапарлямэнт выступае за справядлівы суд па справе аб тэракце ў менскім мэтро.

«Мы застаёмся праціўнікамі сьмяротнага пакараньня. Больш сьмерці ніколі не прыносіць больш справядлівасьці», — адзначыў Бузэк.


«Міжнародная амністыя» асуджае сьмяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» раскрытыкавала сьмяротны прысуд асуджаным за тэракт у менскім мэтро.

«У нас ёсьць сур’ёзныя засьцярогі з нагоды таго, што зь Дзьмітрыем Канавалавым і Уладам Кавалёвым жорстка абыходзіліся, прымушаючы іх прызнаць сваю віну. Акрамя таго, мы лічым, што гэты судовы працэс не адпавядае міжнародным стандартам», — заявіў намесьнік кіраўніка праграмы «Міжнароднай амністыі» па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Дальхусьен.

«Судовая сыстэма Беларусі пакутуе ад сур’ёзных заганаў, у краіне рэгулярна парушаюцца міжнародныя стандарты вядзеньня судовых працэсаў, што павялічвае рызыку асуджэньня нявінных людзей».


30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронцы і грамадзкія дзеячы ўжо асудзілі такі жорсткі вырак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG