Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі – пахмурна, тэмпэратура да плюс пяці градусаў.

У Беларусі і ў сьвеце


У будынку амбасады ЗША ў Беларусі (Старавіленская, 46) – прэзэнтацыя кнігі “Адзін дзень з жыцьця палітвязьня” з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”. Пачатак – 15 гадзін.

У Жэнэве – Міжнародны форум у справе міграцыі

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Сусьветны дзень барацьбы супраць СНІДу

Румынія — Дзень аб’яднаньня Румыніі (Нацыянальны дзень)

Партугалія — Дзень аднаўленьня незалежнасьці

Таксама ў гэты дзень


1887 – надрукаваны першы твор Артура Конан-Дойля пра Шэрлака Шолмса.

1925 — у Лёндане падпісаны сем Лакарнскіх пагадненьняў аб заходніх межах Нямеччыны і арбітражы, гарантыях бясьпекі Польшчы і Чэхаславакіі і іншых

1934 — забойства ў Ленінградзе Сяргея Кірава

1943 — скончылася Тэгеранская канфэрэнцыя кіраўнікоў урадаў трох саюзных дзяржаў: СССР (Іосіф Сталін), ЗША (Франклін Дэлана

1955 — Мурынка Роза Паркс адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку, з-за чаго была абвінавачаная ў парушэньні правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, што дало пачатак байкоту грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры ў амэрыканскім штаце Алабама.

1959 — заключанае пагадненьне аб Антарктыцы, па якім забаронена выкарыстоўваньне Антарктыды ў якіх бы тое ні было ваенных мэтах

1991 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці

2009 – уступіла у сілу Лісабонская дамова аб рэформе Эўразьвязу

У гэты дзень нарадзіліся

1766 — Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, паэт

1792 — Мікалай Лабачэўскі, расейскі матэматык, стваральнік геамэтрыі Лабачэўскага

1867 — Ігнацы Масьціцкі, польскі хімік, прэзыдэнт Польшчы (1926—1939)

1896 — Георгі Жукаў, савецкі войскавод

1935 — Вудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст, пісьменьнік

1937 — Вайра Віке-Фрэйбэрґа, 6-ы прэзыдэнт Латвіі

1949 — Пабла Эскабар, калюмбійскі наркабарон

У гэты дзень памерлі

1973 — Давід Бэн-Гурыён, першы прэм’ер-міністар Ізраілю

1989 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-1956 – першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі

Цытата на памяць


Няма нічога больш падманлівага, як занадта відавочныя факты.

Артур Конан-Дойл
XS
SM
MD
LG