Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працяг суду за віцебскі Народны сход — 6 сьнежня


Народны сход у Віцебску 8 кастрычніка

Народны сход у Віцебску 8 кастрычніка

У Кастрычніцкім судзе распачаўся адміністрацыйны працэс над Ірынай Яскевіч, якая праводзіла сход у Віцебску, і Тацянай Севярынец — яна была сакратаром сходу. Абедзьвюх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 8 кастрычніка.

На самым пачатку працэсу судзьдзя Іна Грабоўская настойліва перапытвала, ці ліічаць спадарыні Севярынец і Яскевіч, што сход — гэта таксама масавае мерапрыемства, бо на ім было шмат людзей?

Ірына Яскевіч

Ірына Яскевіч

Ірына Яскевіч: «Я патлумачыла, што суд нас імкнецца заблытаць дарма. Мы ведаем, што ёсьць закон аб масавых мерапрыемствах. Але на народныя сходы ён не распаўсюджваецца — сходы рэглямэнтуюцца законам пра сходы як такія. Таму абвінавачаньне мы лічым некарэктным. Бо доказы таго, што мы праводзілі сход, у мяне ёсьць».

Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец: «Нам прыйшлі адказы на нашы пытаньні з розных структур, куды мы зьвярталіся паводле прапановаў і пытаньняў удзельнікаў. І там гаворыцца, што гэта адказы для ўдзельнікаў сходу. Менавіта сходу, а не пікету ці мітынгу. Апрача гэтага, на сходзе прысутнічалі міліцыянты, і ніводзін зь іх не папярэдзіў нас пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства. Значыцца, тады ўсё было добра, а прэтэнзіі зьявіліся потым — відавочна, паводле загадзе начальства».

Судзьдзя Іна Грабоўская перанесла далейшы разгляд спраў актывістак на 6 сьнежня. Бо яны хадайнічалі, каб у суд былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі, жыхары дамоў па вуліцы Хмяльніцкага, дзе праводзіўся сход, а таксама стршыня гарвыканкаму Віктар Нікалайкін. Яму таксама дасылалі запрашэньне на Народны сход, якое ён праігнараваў.
XS
SM
MD
LG