Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Урад пасунуўся ў бок палітычных патрабаваньняў адміністрацыі прэзыдэнта»


Сяргей Чалы
Сяргей Чалы
Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Сяргей Румас сёньня выступіў у Плаце прадстаўнікоў і адказаў пытаньні дэпутатаў. Ці можна сказаць, якой будзе эканамічная палітыка ўладаў у наступным годзе? Ці можна сказаць, што рэфарматарскія намеры некаторых прадстаўнікоў ураду зьмяніліся пасьля падпісаньня беларуска-расейскіх пагадненьняў? На гэтыя пытаньні адказвае фінансавы аналітык Сяргей Чалы.

— Ці даў сёньняшні выступ віцэ-прэм’ера разуменьне наконт таго, якая будзе эканамічная палітыка ў наступным годзе? І хто ўсё ж перамог у процістаяньні паміж рынкавымі падыходамі некаторых прадстаўнікоў ураду і больш кансэрватыўнымі — адміністрацыі прэзыдэнта?

— Адназначнага адказаў пакуль нельга даць. Хаця, вядома, відаць, што па многіх істотных пазыцыях урад пасунуўся ў бок палітычных патрабаваньняў адміністрацыі прэзыдэнта, такіх як большы эканамічны рост. Некаторыя прынцыповыя моманты — ці адбудзецца рэкапіталізацыя камэрцыйных банкаў, а таксама пляны па падвышэньне рэальных даходаў насельніцтва на 3-3,5 працэнта. У той час як першапачатковы базавы сцэнар ураду прадугледжваў паўпрацэнта.

Таму ў цэлым можна сказаць, што сытуацыя зьмянілася — але не таму, што ўрад пераканалі аргумэнты адміністрацыі прэзыдэнта, а гэта вынік пагадненьняў з Расеяй, калі па ўсіх пунктах атрымана нават больш, чым чакалася.

— Дарэчы, якім можа быць эканамічны вынік гэтых пагадненьняў. Вядома, што рэформы праводзяць тады, калі, вобразна кажучы, «няма чаго есьці». Дык калі зноў Расея бярэ ў пэўным сэнсе на ўтрыманьне — навошта праводзіць нейкія рэформы?

— Так, я згодны, сапраўды, каля трох мільярдаў даляраў выйгрышу ад цаны на газ плюс два з паловай мільярды за «Белтрансгаз», якія паступаюць адразу, адным траншам — даюць спакусу нічога не рабіць. Ужо заяўлена, што гэтыя грошы пойдуць на павелічэньне золатавалютных рэзэрваў. Падлікі эканамістаў кажуць, што выйгрыш ад апошніх дамоўленасьцяў дае каля трох працэнтаў эканамічнага росту .

Відаць, знойдзены нейкі кампраміс, які задавальняе абодва бакі. І ў прынцыпе, ніякіх асабліва радыкальных мэтадаў прымяняць ужо нібыта і не патрэбна. Як паказвае практыка, нашы ўлады робяць нешта радыкальнае толькі тады, калі сапраўды становіцца вельмі страшна. Таму небясьпека таго, што нічога рабіцца ня будзе, вельмі вялікая.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG