Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан выказала шкадаваньне з нагоды прысуду ў Менску


«Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу Кэтрын Эштан шкадуе, што Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў сёньня спсп. Канавалава і Кавалёва да сьмяротнага пакараньня і выказвае спадзяваньне, што іх права на абскарджаньне прысуду можа быць цалкам рэалізаванае, — такую заяву зрабіла Мая Качыянчыч, прэсавая сакратарка Вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў справах зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан.

Мая Качыянчыч: «Эўрапейскі Зьвяз выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах. Мы лічым, што сьмяротнае пакараньне зьяўляецца жорсткім і бесчалавечным пакараньнем, што не дазваляе якога-небудзь перагляду, яно не забясьпечвае стрымліваньне злачынных паводзінаў і непрымальна адмаўляе чалавечую годнасьць і цэласнасьць... Высокі прадстаўнік заклікае Беларусь, якая зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца сьмяротнае пакараньне, далучыцца да глябальнага мараторыю на пакараньне сьмерцю ў якасьці першага кроку да яго усеагульнай адмены».
XS
SM
MD
LG