Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Бэнэдыкт XVI спадзяецца на адмену сьмяротнага пакараньня


Бэнэдыкт XVI

Бэнэдыкт XVI

30 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI прамовіў на тэму сьмяротнага пакараньня. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім сьвеце праходзіць акцыя супраць найвышэйшай меры пакараньня.

Пантыфік зьвярнуўся да ўдзельнікаў форуму, арганізаванага Супольнасьцю сьвятога Ідыя, што праходзіць пад дэвізамі «Для сьвету без сьмяротнага пакараньня» і «Няма справядлівасьці без жыцьця». Ён у прыватнасьці адзначыў:

«Выказваю надзею, што вашае пасяджэньне стане заахвочваньнем да прыняцьця палітычных і заканадаўчых ініцыятываў... на карысьць адмены сьмяротнага пакараньня і далейшага разьвіцьця на шляху дастасаваньня дысцыплінарнага закону як да чалавечай годнасьці вязьняў, так і да плённага захаваньня грамадзкага парадку», паведамляе catholic.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG