Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас: цэны на паліва вырастуць да ўзроўню суседніх краінаў


Белнафтахім прапануе ўраду чарговым разам падвысіць цэны на аўтамабільнае паліва.

Віцэ-прэм'ер Сяргей Румас заявіў, што "ўрад разглядае гэтую прапанову". "Рашэньне пакуль не прынятае, але магу вас запэўніць, што ад 1-га сьнежня падвышэньня ня будзе", – паведаміў чыноўнік.

Румас таксама заўважыў: "Мы не знаходзімся ў замарожанай эканоміцы, вываз паліва адбываецца штодня".

28 лістапада пачала дзейнічаць пастанова ўраду, паводле якой выяжджаць за межы Беларусі на адным і тым жа аўтамабілі можна будзе адзін раз на восем дзён. Раней можна было выяжджаць не часьцей як адзін раз на 5 дзён.

"Пастанова прынятая, каб узмацніць захады па абмежаваньні вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі сытуацыі ў пунктах пропуску празь дзяржаўную мяжу", – адзначала прэсавая служба ўраду.

Праз 2 дні, 30-га лістапада, Румас прызнае, што "сытуацыю гэтае рашэньне не зьмяніла".

"Рэцэпт адзін – паступова прыводзіць цэны ў адпаведнасьць з цэнамі нашых бліжэйшых суседзяў", – заявіў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.

Пасьля апошняга падвышэньня цана на дызэльнае паліва ў Беларусі на 38% ніжэйшая, чым у Маскоўскай вобласьці Расеі, на 85% ніжэйшая, чым ва Ўкраіне, і ў 2,6 раза ніжэйшая, чым у Літве, Латвіі і Польшчы.

Раней мэдыі са спасылкай на крыніцы ў Белнафтахіме паведамлялі, што 1 сьнежня чакаецца чарговае павышэньне цэнаў на паліва. Маўляў, нафтапрадукты павінны падаражэць на 10%,

Ад пачатку 2011 году цэны на паліва ў Беларусі павышаліся дзесяць разоў. Апошні раз – 10 лістапада. Тады бэнзін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызэльнае паліва – на 7%.

Як падаражэла паліва за 2011 год

Марка паліва У колькі разоў падаражэла
Нармаль-80 2,18
АI-92 1,79
АI-95 1,71
ДП 2,23
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG