Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: суд за Народны сход 8 кастрычніка


Тацяна Севярынец Ірына Яскевіч
Тацяна Севярынец Ірына Яскевіч
А 16-й гадзіне ў Кастрычніцкім райсудзе распачнецца разгляд адміністрацыйных справаў Тацяны Севярынец і Ірыны Яскевіч. Іх вінавацяць у тым, што яны парушылі закон пра масавыя мерапрыемствы, калі праводзілі Народны сход у Віцебску 8 кастрычніка.

Разьбіраць справы Тацяны Севярынец і Ірыны Яскевіч будзе судзьдзя Іна Грабоўская. Каля месяца таму спадарыня Грабоўская ўжо вывучала міліцэйскія пратаколы, складзеныя на абедзьвюх актывістак, але да суду справа не дайшлі: паводле гэтых дакумэнтаў судзьдзя не знайшла складу правапарушэньня.

Пратаколы, першапачаткова складзеныя 26 кастрычніка, былі адпраўлены ў міліцыю на дапрацоўку, і па другім разе іх складалі 11 лістапада. Зьмест практычна не зьмяніўся, кажа спадарыня Яскевіч: «Там гаворыцца, што мы правялі несанкцыянаваны сход — я было ўласна вядучай, а спадарыня Тацяна — сакратаром. Будзем даводзіць у судзе, што сходы грамадзян не рэглямэнтуюцца законам пра масавыя мерапрыемствы. Гэта самае мы напісалі ў якасьці заўваг да адміністрацыйных пратаколаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG