Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча кампэнсуе канфіскацыю маёмасьці Бяляцкага


Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі

«Польшча возьме ўдзел у кампэнсацыі арыштаванай маёмасьці беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага», — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі 29 лістапада на Форуме грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ў Познані.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Познані Сікорскі паведаміў, што нядаўна размаўляў з жонкай Алеся Бяляцкага, і што Польшча спрабуе дапамагчы яго сям’і — але так, каб не нашкодзіць праваабаронцу і яго блізкім.

Паводле кіраўніка польскага МЗС, Польшча асуджае прысуд, вынесены Бяляцкаму. Эўразьвяз, падкрэсьліў ён, можа пашырыць сьпіс неўяздных, уключыўшы ў яго адказных за крымінальны перасьлед беларускага праваабаронцы.

Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Праваабаронца быў прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойваньне даходаў у асабліва буйным памеры).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG