Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 лістапада пад Пружанамі (Берасьцейская вобласьць) разьбіўся вайсковы гэлікоптэр МІ-24. Экіпаж у складзе трох чалавек загінуў.

Міністэрства абароны Беларусі пацьвердзіла інфармацыю пра катастрофу, якую паведаміў слухач Свабоды.

Зьвестак пра прычыну аварыі пакуль няма.

Загінулі:

  • камандзір экіпажу маёр Алег Кахно
  • бартавы тэхнік капітан Валер Бабко
  • лётчык Дзяніс Глушчанка

Месца катастрофы:


МІ-24 — савецкі транспартна-баявы гэлікоптэр распрацоўкі канструктарскага бюро Міля. Стаў першым у СССР і другім у сьвеце пасьля АН-1 «Кобра» адмысловым баявым верталётам. Сэрыйны выраб пачаўся у 1971 годзе. Мае шмат мадыфікацыяў, шырока выкарыстоўваўся ва ўсім сьвеце. Неафіцыйная назва МІ-24 — «кракадзіл». Паводле натаўскай клясыфікацыі — Hind.

За апошні час гэта другая аварыя гэлікоптэра з чалавечымі ахвярамі.

У кастрычніку ў Пастаўскім раёне каля мяжы зь Літвой разьбіўся верталёт памежнай службы. Пяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, гэта чальцы экіпажа і журналісты, якія рыхтавалі рэпартаж, загінулі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG