Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справаводзтва па-беларуску» патрабуе зьмяніць закон «Аб мовах»


Ігар Случак

Ігар Случак

Грамадзкая кампанія «Справаводзтва па-беларуску» накіравала ўсім 64 сябрам Савету Рэспублікі прапанову зьмяніць закон аб мовах, каб ураўнаць ўжываньне беларускай і расейскай.

«Гэта 28 паправак у артыкулы закону аб мовах. Сутнасьць паправак — прапанова ўзаконіць прымяненьне ў роўнай ступені як беларускай, так і расейскай моваў, спыніць дыскрымінацыю беларускай мовы. Аналягічную прапанову раней я адрасаваў 110 дэпутатам ніжняй палаты парляманту, але пэрсанальных адказаў ад іх я не дачакаўся. Быў толькі агульны адказ ад імя ўсёй Палаты прадстаўнікоў», — паведаміў БелаПАН каардынатар грамадзкай кампаніі Ігар Случак.

Кампанія «Справаводзтва па-беларуску» існуе два гады. Ігар Случак дасылае лісты чыноўнікам з просьбай перавесьці іх справаводзтва на беларускую мову, і ў выпадку адказу на расейскай мове патрабуе даслаць яго па-беларуску. Сёлета патрабаваньне да чыноўнікаў адказваць грамадзянам на іх мове стала нормай закону «Аб зваротах грамадзянаў».

У жніўні Ігар Случак быў затрыманы міліцыяй напярэдадні правядзеньня прэсавай канфэрэнцыі. Актывіст плянаваў паведаміць журналістам пра вынікі пэрсанальнай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» і абмеркаваць магчымасьць рэфармаваньня сыстэмы МУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG