Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя «Крок у Эўропу» прайшла ў Берасьці


Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі акцыю «Крок у Эўропу», каб распавесьці жыхарам гораду пра праблемы прымежнага руху паміж Беларусьсю і Польшчай.

Падчас акцыі актывісты кампаніі раздалі мінакам больш за 2 тысячы інфармацыйных улётак з інфармацыяй пра гэтую праблему.

«Дамова была падпісаная яшчэ ў лютым 2010 году. Згодна зь ёй для жыхароў памежных тэрыторыяў павінны зьявіцца спрошчаныя правілы перасячэньня мяжы. Аднак беларускі бок дагэтуль зацягвае рэалізацыю гэтага закону, хоць заканадаўча ўсё ўжо зроблена», — кажа адзін з удзельнікаў акцыі Марат Несьцярэнка.

Раней актывісты «Гавары праўду» сабралі больш за 2000 подпісаў з просьбай пасадзейнічаць, каб пагадненьне аб малым памежным руху запрацавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG