Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый выступяць у абарону Бяляцкага


Алесь Дашкевіч

Алесь Дашкевіч

Прэзэнтацыя праекту рэзалюцыі ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага пачалася сёньня на Форуме грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства". Пра гэта "Свабодзе" праз тэлефон з Познані паведаміла праваабаронца Алена Танкачова:

"Мерапрыемства праводзіцца супольна з Хэльсынскім камітэтам Польшчы. Думаю, што праз паўтары-дзьве гадзіны ўдзельнікі Форуму прагаласуюць за гэты дакумэнт. Гэта – вялікі сход, у якім удзельнічаюць больш за 300 прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый зь Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Азэрбайджану, Армэніі і краінаў Эўразьвязу"

Зь Беларусі ў Познань накіраваліся 24 прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый. Спэцыяльна на форум запрасілі прадстаўніцу праваабарончага цэнтру "Вясна" – Тацьцяну Равяку.

На канфэрэнцыі ўжо выступіў эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Штэфан Фюле. Чакаецца, што на форуме выступіць міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
XS
SM
MD
LG