Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія актывісты "Гавары праўду" і моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" зладзілі акцыю "Спынім забойствы!".

Падчас акцыі 28 лістапада актывісты расклейвалі ў Берасьці ўлёткі з фатаздымкамі Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, а таксама адрасам сайту, дзе можна падпісацца за тое, каб іх не каралі сьмерцю.

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Марат Несьцярэнка патлумачыў, чаму ладзіцца акцыя:

"Засталося зусім мала часу да вынясеньня выраку Кавалёву і Канавалаву, якіх абвінавачваюць у тэракце ў менскім мэтро. А на інтэрнэт-старонцы, дзе вядзецца збор подпісаў супраць іх расстрэлу, прагаласавала ганебна малая колькасьць беларусаў. Таму мы паспрабавалі зрабіць хоць нешта, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да гэтай праблемы. Бо атрымліваецца, што можна выхопліваць любога на вуліцы і весьці расстрэльваць, а людзям будзе ўсё роўна? Мы ня згодныя з гэтым", – кажа Марат Несьцярэнка.

Марат Несьцярэнка лічыць неабходным прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы існаваньня сьмяротнай кары ў Беларусі. Спадар Несьцярэнка перакананы, што такога пакараньня ў эўрапейскай краіне не павінна існаваць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG