Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз дапамогуць Беларусі інтэгравацца ў Эўропу


У Вашынгтоне 28 лістапада прайшоў саміт ЗША — ЭЗ, удзельнікі якога абмяркоўвалі пытаньні глябальнай эканомікі, іранскую праблематыку, праблемы Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі. Была абмеркавана і сытуацыя ў Беларусі.

«Мы настойваем на тым, каб улады Беларусі неадкладна вызвалілі палітычных зьняволеных і пачалі паважаць прынцыпы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона», — прыводзіць РИА «Новости» сумесную заяву, прынятую па выніках саміту.

ЗША і ЭЗ дамовіліся, што працягнуць аказваць садзеяньне Беларусі на шляху да эўрапейскай інтэграцыі. Разам з тым, адзначылі ЗША і ЭЗ, такая інтэграцыя немагчымая без абсалютнага выкананьня прынцыпаў дэмакратыі і курсу на эканамічную мадэрнізацыю і інтэграцыю з ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG