Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памерла дачка Сталіна Сьвятлана Алілуева


Сьвятлана Алілуева

Сьвятлана Алілуева

У ЗША на 86-м годзе жыцьця памерла дачка Іосіфа Сталіна Сьвятлана Алілуева, паведамляе New York Times.

Алілуева памерла яшчэ 22 лістапада ў горадзе Рычленд (штат Вісконсін), але ўлады штата паведамілі пра гэта толькі ў панядзелак.

У апошнія гады жыцьця, Алілуева, вядомая ў ЗША як Лана Пітэрс (прозьвішча мужа-амэрыканца, з якім разьвялася ў 1973-м), пакутавала на рак тоўстай кішкі.

Сьвятлана Алілуева нарадзілася ў сям’і Генэральнага сакратара ЦК ВКП (б) Іосіфа Сталіна і Надзеі Алілуевай у Ленінградзе 28 лютага 1926 года.
У 1967 г. падчас візыту ў Індыю прыняла рашэньне не вяртацца ў СССР. Перабралася ў ЗША, у 1984 г. вярнулася ў СССР, але ў 1986-м зноў зьехала ў ЗША.

Менавіта Сьвятлана Алілуева выбрала беларуску Галіну Руднік, каб тая чытала яе кнігу.

Яшчэ ў СССР, у 1963-ым годзе, Алілуева напісала кнігу "Двадцать писем к другу". Гэта лісты да невядомага сябра, у якіх апавядаецца пра дзяцінства, праведзенае ў сям'і дыктатара. Алілуева распавядае пра сваіх родных і сябрах, пра людзей, якія былі блізкія да сямейнага кола Сталіна
У 1967 годзе кніга Алілуевай гучала на хвалях расейскай службы радыё "Свабода" Чытала кнігу тагачасная супрацоўніца расейскай службы беларуска Галіна Руднік, якая працавала таксама і на беларускай Свабодзе.
XS
SM
MD
LG