Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 29 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Па ўсёй краіне — сонечна, без ападкаў. Тэмпэратура — +2 — +5.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, клюб RE: PUBLIC, рок-гурт Маўрын з новай праграмай і лепшымі песьнямі. Пачатак а 19 гадзіне

Менск, бізнэс-цэнтар «Вікторыя» (пр. Пераможцаў, 59),III эканамічны форум беларускіх прадпрыемстваў з польскімі інвэстыцыямі «Прадпрымальніцкая дзейнасьць у РБ ва ўмовах фінансавай нестабільнасьці». Пачатак у 14 гадзін

Менск, музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47), адкрыцьцё выставы каліграфіі Генадзя Мацура «Рукатворы». Пачатак у 17 гадзін

Познань, Польшча, ІІІ штогадовы Форум грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства»

Лёндан, канфэрэнцыя па кібэрнэтычнай бясьпецы

Прага, візыт прэм’ер-міністра Малдовы Ўлада Філата ў Чэхію

Міжнародны дзень салідарнасьці з палестынскім народам

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў Польшчы

1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон

1920 ― пачала працу Гарадзенская Беларуская Гімназія

1936 ― у Вільні выйшаў апошні 104 нумар газэты «Родны край», пасьля выданьне было забароненае польскай пракуратурай

1945 — абвешчанае стварэньне Фэдэратыўнай Народнай рэспублікі Югаславіі

1961 ― быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл прачыстай Маці Боскай

У гэты дзень нарадзіліся:

1835 ― Цы Сі, маньчжурская імпэратрыца

1898 ― Клайв Стэйплз Льюіс, брытанскі пісьменьнік

1932 ― Жак Шырак, францускі палітык, былы прэзыдэнт Францыі

У гэты дзень памерлі:

1780 ― Марыя Тэрэзія, эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Вугоршчыны

1825 ― Зарыян Даленга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг

1937 ― Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт

1938 ― Палута Бадунова, беларускі палітык

1938 ― Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык

2001 — Джордж Гарысан, музыка рок-гурту Бітлз

Мінус 365:


Прывід новай нафтагазавай вайны

Цытата на памяць.


Чаго б людзям ні хацелася, ім заўсёды здаецца, што ў іх на гэта ёсьць права. Клайв Льюіс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG