Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны івацэвіцкай калёніі № 5 Уладзімер Абухоўскі, які 24 лістапада зьдзейсьніў акт самаспаленьня і быў дастаўлены ў рэанімацыю гарадзкой лякарні, сёньня пераведзены ў адзін зь берасьцейскіх шпіталёў, паведамілі прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Плятформа», якія наведалі Івацэвічы.

Раней раённыя лекары канстатавалі ў пацыента апёк 2–3-й ступені 30% паверхні скуры, у асноўным на верхняй частцы тулава. Ва ўмовах Івацэвіцкай лякарні мэдыкі ня ў стане аказаць Абухоўскаму належнай дапамогі, а таму прынятае рашэньне адносна спэцыялізаванай тэрапіі ў Берасьці.

Паводле мэдыкаў, хворы ў прытомнасьці, аднак яго моўныя функцыі пакуль яшчэ не аднавіліся. Стан Абухоўскага на сёньняшні дзень ацэньваецца спэцыялістамі як цяжкі. У выніку атрыманых апёкаў яму будзе патрэбны значны час на рэабілітацыю. Паводле мэдычных прагнозаў, цалкам акрыяць ад перанесеных апёкаў ён не зможа.

Актывісты «Плятформы» мелі сёньня размову і з прадстаўнікамі адміністрацыі калёніі. Аднак турэмнае начальства па-ранейшаму адмаўляецца камэнтаваць прычыны, зь якіх асуджаны зьдзейсьніў гэты акт і ўвогуле называць любыя дэталі, якія тычацца зьняволенага.

Сёньня ў Івацэвіцкую ПК-5 прыбыла з праверкай камісія Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG