Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкая пракуратура вынесла папярэджаньне Рыгору Грыку


Рыгор Грык
Рыгор Грык
Актывісту АГП Рыгору Грыку вынесена афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону аб масавых мерапрыемствах.

У папярэджаньні, падпісаным пракурорам Аляксеем Більдзейкам, сьцьвярджаецца, што «пракуратурай гораду Баранавічы ўстаноўлена, што Вы прымалі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапремстве «Народны сход».

Пракурор паведамляе, што «паводле інфармацыі Баранавіцкага гарвыканкаму, заявак на правядзеньне 08.10.2011 гэтага мерапрыемства не паступала».

Таму актывіста папярэдзілі, што калі ў дальнейшым зь яго боку будзе «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства, удзел у масавым мерапрыемстве з парушэньнем усталяванага парадку», то ён можа быць прыцягнуты да адказнасьці.

Рыгор Грык не пагадзіўся з вынесеным папярэджаньнем:

«Я не парушаў закону. Калі падпісваў гэтую паперку, я напісаў, што быў на сустрэчы з дэпутатам Аляксандрам Галькевічам, а не на несанкцыянаваным мерапрыемстве. Я папытаў пракурора, чаму аднаго мяне з тых усіх людзей, якія там былі, паряджваюць афіцыйна. Я думаю, што ёсьць загад „чорных сілаў“, што хутка яны супраць мяне нешта знойдуць і будуць рабіць усё, каб я не займаўся нейкай дзейнасьцю».

Актывіст кажа, што наўрад ці будзе абскарджваць гэтае папярэджаньне, бо ня бачыць у гэтым сэнсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG