Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі газ усё больш абмінае Беларусь на шляху ў Эўропу


Паўночны паток

Паўночны паток

«Газпром» паступова зьніжае памеры паставак расейскага газу ў Эўропу празь Беларусь і адначасова павялічвае пастаўкі праз газаправод «Паўночны паток», які пракладзены па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну.

«Газпром» паступова зьніжае памеры паставак расейскага газу ў Эўропу празь Беларусь і адначасова павялічвае пастаўкі праз газаправод «Паўночны паток», які пракладзены па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на «Газпром».

У суботу 26 лістапада інтэнсіўнасьць паставак газаправодам «Ямал — Эўропа», які ідзе празь Беларусь, зьнізілася з 2,8 мільёна да 2,2 мільёна кубамэтраў газу ў гадзіну. У панядзелак 28 лістапада пастаўкі павялічыліся да 2,5 мільёна кубамэтраў у гадзіну, але так і не дасягнулі ўзроўню мінулага тыдня, прызнаюць у «Газпроме».

Пры гэтым падача газу праз «Паўночны паток» у гэтыя ж дні павялічылася і дасягнула 26 лістапада 590 тысяч кубамэтраў у гадзіну, што ўжо ўдвая больш за інтэнсіўнасьць паставак у першыя дні працы газаправоду на пачатку лістапада. У праекце першая нітка «Паўночнага патоку» можа забясьпечваць падачу да 1 мільёна кубамэтраў газу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG