Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Глыбокім — улёткі «Свабоду Змітру Дашкевічу!»


Глыбоцкія актывісты цьвердзяць, што ім стала вядома пра чарговы этап палітвязьня. Паводле іхных зьвестак, у ноч з 27-га на 28-га лістапада Зьмітра Дашкевіча перавялі з Глыбоцкай калёніі ў Менскі СІЗА № 1.

Частку тэрміну Зьміцер Дашкевіч адбыў у Глыбоцкай калёніі № 13. І мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду» вырашылі нагадаць грамадзкасьці пра праблему палітвязьняў у Беларусі — у райцэнтры было расклеена некалькі дзясяткаў улётак з патрабаваньнем вызваліць Дашкевіча.

4 сакавіка 2011 году ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG