Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Міколу Чарнавусу забаранілі дыхаць


Райвыканкам у Баранавічах

Райвыканкам у Баранавічах

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў акцыю глыбокага дыханьня каля помніка Леніну, якую хацеў зладзіць прадпрымальнік Мікола Чарнавус.

У адказе з гарвыканкаму спадару Чарнавусу паведамілі, што ягоная акцыя не адпавядае закону аб масавых мерапрыемствах. Маўляў, заяўку прадпрымальнік падаў на месца, якое не адведзена пад масавыя мерапрыемствы.

Мікола Чарнавус зьбіраўся глыбока дыхаць на працягу дзьвюх гадзінаў 28 лістапада каля помніку Леніну ў Баранавічах. Такім чынам ён хацеў пратэставаць супраць адмовы райвыканкаму даць яму ў арэнду калгасную фэрму.

У заяўцы спадар тлумачыў, што такі мэтад пратэсту ён абраў у сувязі з тым, што "забаронена езьдзіць на ровары, хадзіць па вёсцы, пляскаць, тупацець, мычэць, рыкаць".

Раней Міколу Чарнавусу былі забаронена правесьці велапрабег і маратон пратэсту ў Баранавічах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG