Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі абласны суд падтрымаў забарону на пікеты


На самым пачатку пасяджэньня трое актывістаў заявілі пра недавер судовай калегіі – бо судзьдзяў прызначае Аляксандар Лукашэнка, якога яны ня лічаць легітымным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь пасьля выбараў 19 сьнежня мінулага году.

Судзьдзі выйшлі з залі на абмеркаваньне адводу і празь некалькі хвілін паведамілі, што ён не прымаецца. Маўляў, кіраўнік краіны абраны законным шляхам, і няма прычын адмаўляцца ад разгляду скаргі актывістаў.

Кіраўнік абласной арганізацыі руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў, давераная асоба Мікалая Статкевіча ў часе мінулай прэзыдэнцкай кампаніі Аляксей Гаўруцікаў і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў спрабавалі абскардзіць рашэньне Чыгуначнага райсуду наконт забароны на пікеты з боку Чыгуначнай раённай адміністрацыі.

14 кастрычніка раённы судзьдзя Алена Грабянчук вырашыла, што кіраўнік раённай адміністрацыі Юры Маскалёў меў рацыю, калі не дазволіў за цэлы год ніводнай апазыцыйнай імпрэзы, на якую падавалі заяўкі віцебскія апазыцыянэры. Суд спасылаўся на рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881, паводле якога заяўнікі мусяць сьпярша заключыць дамовы на абслугоўваньне мерапрыемства мэдыкамі, міліцыянтамі і службай ЖКГ. Тое, што гэтыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы, пакуль раённай адміністрацыяй не дазволена сама імпрэза, раённы суд пад увагу ня ўзяў.

Судовая калегія абласнога суду пагадзілася, што актывістам, якія не прыклалі да заяўкі на пікеты дамоваў на абслугоўваньне мерапрыемства, адмоўлена на законных падставах, і што раённы суд вырашыў слушна, калі прызнаў рацыю кіраўніка Чыгуначнай адміністрацыі.

Але актывістам зазначылі, што новы закон аб масавых мерапрыемствах строга рэглямэнтуе парадак падачы заявак: спачатку павінны заключацца дамовы з мэдыкамі, камунальнікамі і супрацоўнікамі міліцыі. І гэтыя структуры больш ня маюць права заяўляць, што без дазволу мясцовых уладаў дамаўляцца з апазыцыйнымі актывістамі ня будуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG