Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура хоча ўвесьці для падлеткаў камэнданцкую гадзіну


Падлеткам можа быць забаронена знаходзіцца вечарам і ноччу ў публічных месцах без дарослых.

Для палеткаў да 14 гадоў камэнданцкая гадзіна можа скласьці 22.00–6.00, для падлеткаў 14–16 гадоў – 23.00–6.00

Гэтае правіла замацаванае ў зьменах і дапаўненьняў да шэрагу законаў, які Палата прадстаўнікоў прыняла 28 лістапада ў першым чытаньні. Зьмены разглядаліся з ініцыятывы Генэральнай пракуратуры Беларусі.

Намесьнік генпракурора Аляксей Стук заявіў, што гэтыя абмежаваньні накіраваныя на тое, каб захаваць бясьпеку падлеткаў. Ён кажа, што больш за 40% парушэньняў падлеткі зьдзяйсьняюць у позьні час. "Таму неабходна іх на гэты час прыбраць з вуліцы", – патлумачыў Стук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG