Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Foreign Policy: У 2011 найбольш уплывовыя ідэі нараджаліся на Блізкім Усходзе


Амэрыканскі двухмесячнік Foreign Policy прадставіў свой штогадовы сьпіс «The Top 100 Global Thinkers» – прозьвішчы 100 чалавек, ідэі якіх, на думку выданьня, у найбольшай ступені паўплывалі на сьвет у 2011 годзе.

Першыя 14 месцаў у гэтым сьпісе займаюць асобы, чые ідэі мелі ўплыў на палітычныя перамены на Блізкім Усходзе, наогул вядомыя пад назвай «арабскай вясны».

Сьпіс адкрывае эгіпецкі пісьменьнік Аля аль-Асуані (нар. 1957), аўтар вельмі папулярнага раману «Дом Якубяна» (2002) і адзін з заснавальнікаў апазыцыйнага руху «Кіфая», які ўнёс значны ўклад у пратэсты на плошчы Тахрыр у Каіры.

Сярод гэтай чатырнаццаткі знаходзяцца таксама прозьвішчы эгіпецкага дыплямата Махамада Эль-Барадэі, генэральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі; Ваіля Ганіма, інтэрнэт-актывіста, які каардынаваў эгіпецкія пратэсты праз старонку ў Фэйсбуку; Алі Фарзата, сырыйскага карыкатурыста; Рашыда аль-Ганушы, туніскага палітычнага лідэра; Тавакуль Карман, емэнскай змагаркі за правы чалавека, сёлетняй ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі; Вадага Ханфара, былога дырэктара вяшчальнай кампаніі Аль-Джазіра.

Паводле Foreign Policy, уплыў на «арабскую вясну» мелі таксама ідэі былога актывіста сэрбскай арганізацыі «Отпор» Срджа Попавіча ды амэрыканскага палітоляга Джына Шарпа, аўтара кніжкі «Ад дыктатуры да дэмакратыі» пра негвалтоўныя мэтады палітычнай барацьбы
XS
SM
MD
LG