Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас: перамовы пра адзіную валюту пакуль не вядуцца


Пераход краінаў Мытнага зьвязу на адзіную валюту – гэта «складаная справа», і «перамовы на гэты конт не вядуцца», заявіў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Сяргей Румас.

Румас сказаў: для таго каб перайсьці на адзіную валюту, «патрэбныя базавыя ўмовы» і «каб усе краіны працавалі ў адзіным рэжыме».

Чыноўнік зрабіў гэтыя заявы, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Дэпутаты ПП НС ратыфікавалі пагадненьне пра стварэньне Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У калегію камісіі будуць уваходзіць па 3 прадстаўнікі ад кожнай краіны. Рашэньне будзе прымацца дзьвюма трацінамі галасоў.

Сяргей Румас таксама паведаміў, што для краінаў МЗ уводзіцца гэтак званы адаптацыйны час для таго, каб прывесьці ўмовы працы і заканадаўствы трох краінаў да аднаго роўню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG