Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Затрыманых на Дзяды будуць судзіць 30 лістапада


30 лістапада суд Бабруйска разгледзіць адміністрацыйную справу супраць чатырох грамадзкіх актывістаў, затрыманых 2 лістапада ля мясцовага Сьвята-Мікалаеўскага праваслаўнага сабору.

Алену й Дзьмітрыя Толсьцікаў, Арцёма Мархасёва ды Марыю Іванову вінавацяць у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах – яны, паводле міліцэйскіх пратаколаў, удзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсьці, якім прыцягвалі ўвагу грамадзян да нейкіх праблемаў. У атрыманых позвах не пазначана, хто будзе разглядаць справу – толькі час і кабінэт. Ува ўсіх актывістаў яны супадаюць.

Актывістаў затрымалі са сьвечкамі ў руках, калі яны зьбіраліся зь імі прайсьці на плошчу Перамогі да памятнага знаку ахвярам рэпрэсіяў. Актывістаў гвалтам зацягнулі ў службовую міліцэйскую машыну й адвезьлі ў аддзел. Пазьней на іх склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Сябе вінаватымі актывісты ня лічаць.

"Ні да якіх праблемаў мы не прыцягвалі ўвагу грамадзян, тым больш да палітычных. Ніякіх палітычных мэтаў мы не перасьледавалі. Мы зьбіраліся згадаць ахвяраў рэпрэсіяў ля памятнага знаку. Прайшлі мы ня шмат. Ішлі моўчкі, пакуль не затрымалі", кажа Арцём Міхасёў.

Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева, у Бабруйску зьбіраюць сродкі на адваката.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG