Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Самаспаленьне ў Івацэвіцкай калёніі – гэта давядзеньне да самагубства»


Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова "Плятформа" накіравала заяву ў Генпракуратуру з нагоды спробы самаспаленьня ў Івацэвіцкай калёніі № 5. Праваабаронцы лічаць, што здарэньне зь вязьнем Уладзімерам Абухоўскім – гэта спроба службовых асобаў давесьці чалавека да самагубства.

"Асуджаны 8-га атраду, інвалід другой групы Ўладзімер Абухоўскі выліў на сябе растваральнік і падпаліў. Пасьпелі затушыць і вывесьці з апёкамі ў гарадзкі шпіталь. Паводле чутак, нейкія праблемы з адміністрацыяй", – гаворыцца ў ананімным паведамленьні з ПК-5, якое атрымала "Плятформа".

Здарэньне адбылося 24-га лістапада на пачатку 22-й гадзіны ля кабінэту начальніка калёніі.

У івацэвіцкай лякарні "Плятформе" пацьвердзілі, што ў рэанімацыі з апёкамі 3-й ступені знаходзіцца асуджаны. У самой калёніі гэтую інфармацыю камэнтаваць адмовіліся.

Апошні вядомы факт самаспальваньня ў калёніі адбыўся летась у ПК-20 у Мазыры. Вязень, які меў праблемы з адміністрацыяй, выліў на сябе гаручую вадкасьць і падпаліў. Пры гэтым ён пасьпеў сказаць свае апошнія словы: "Пацаны, за вас". Асуджаны памёр на трэці дзень у гарадзкім мазырскім шпіталі ад апёкаў. Паведамленьне пра тое самаспаленьне кіраўніцтва мазырскай калёніі назвала "абразай усяго калектыву". Ніхто з супрацоўнікаў калёніі адказнасьці за сьмерць вязьня не панёс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG