Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Валера Хамутоўскага аштрафавалі на 175 тысячаў рублёў


Валер Хамутоўскі

Валер Хамутоўскі

Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Віталь Козыраў аштрафаваў на 175 тысяч рублёў удзельніка Народнага сходу Валера Хамутоўскага. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства “ў выглядзе мітынгу і вулічнага шэсьця” 8 кастрычніка.

Хамутоўскі пасьля суду заявіў, што ня будзе абскарджваць вырак, паколькі, на яго думку, дамагчыся справядлівасьці ў залежных ад “вэртыкалі” судах немагчыма.

Нягледзячы на пакараньне, 49-гадовы Хамутоўскі не шкадуе, што прыйшоў на сход: “Адседжвацца ў ціхім месцы не зьбіраюся. Не хачу, каб за мяне нехта вырашаў мой лёс”.

Гэта ўжо другое пакараньне Валера Хамутоўскага. У ліпені за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту Валер адседзеў 2 сутак адміністрацыйнага арышту.

На 28 лістапада ў Чыгуначным судзе прызначаныя разьбіральніцтвы па аналягічных адміністрацыйных справах супраць Ільлі Міронава, Васіля Такарэнкі, Дзьмітра Карашкова. Усіх судзяць за ўдзел у Народных сходах 8 і 12 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG