Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 28 лістапада можна выязджаць на сваім аўто за мяжу не часьцей за 1 раз на 8 дзён


Пачала дзейнічаць пастанова ўраду, паводле якой выязджаць за межы Беларусі на адным і тым жа аўтамабілі зь Беларусі можна будзе адзін раз у восем дзён. Раней можна было выяжджай не часьцей за адзін раз на 5 дзён.

"Новая пастанова прынятая, каб узмацніць захады па абмежаваньню вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі сытуацыі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу", – заявілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе ўраду.

"Белнафтахіму" даручана абмежаваць продаж аўтамабільнага паліва – не больш за 200 л на адзін грузавы аўтамабіль на АЗС, разьмешчаных на прыгранічнай тэрыторыі.


Рэпартаж зь мяжы – пазьней на сайце "Свабоды".


Раней "Белнафтахім" прызнаў, што абмежаваньне вывазу з краіны аўтамабільнага паліва не дало выніку.

"У трэцяй дэкадзе кастрычніка продаж паліва на АЗС у прымежных раёнах параўнальна з аналягічным пэрыядам летась вырас ў 3-6 разоў", — паведамілі "Інтэрфаксу"у "Белнафтахіме".

У чэрвені 2011-га Беларусі ўвяла абмежаваньні на вываз з краіны аўтамабільнага паліва.

Пастанова ўраду N753 прадугледжвала, што фізычная асоба мае права вывозіць аўтамабільнае паліва за межы Мытнага саюза не часьцей за 1 раз у 5 сутак. Такім чынам, абмежаваньне дзейнічала пры вывазе паліва ў краіны Балтыі і Польшчу, а таксама ва Ўкраіну, але не тычылася Расеі.

Прыкладам, цана на дызэльнае паліва ў Беларусі на 38% ніжэй, чым у Маскоўскай вобласьці Расеі, на 85% ніжэй, чым ва Ўкраіне, і ў 2,6 разы ніжэй чым у Літве, Латвіі і Польшчы.
XS
SM
MD
LG