Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Органы МУС аказваюць ціск на тых, хто мае дачыненьне да «Плятформы»


Лідэр “Плятформы” Андрэй Бандарэнка
Лідэр “Плятформы” Андрэй Бандарэнка
Пра гэта гаворыцца ў заяве інфармацыйна-асьветніцкай установы, якая выстаўленая на сайце platformarb.com.

Паведамляецца, што ў ноч на нядзелю пры нявысьветленых пакуль абставінах супрацоўнікамі РАУС Заводзкага раёну Менску быў затрыманы валанцёр гэтай праваабарончай арганізацыі Юры Чыгілейчык, які браў удзел у маніторынгу стану правоў і свабодаў асуджаных у беларускіх пэнітэнцыярных установах. Раней падчас размовы з Чыгілейчыкам міліцыянты пагражалі яму тым, што кінуць яго за краты.

Праваабаронцы «Плятформы» таксама ўказваюць на тое, што дагэтуль крымінальная справа іх апраўданага судом лідэра Андрэя Бандарэнкі застаецца ў распараджэньні Генэральнай пракуратуры.

Неаднаразова ў афіцыйных СМІ зьяўляліся матэрыялы, якія кампрамэтуюць Бандарэнку і «Плятформу».

Праваабаронцы бачаць у гэтых дзеяньнях намер уладаў ліквідаваць арганізацыю і ціснуць на яе праваабаронцаў. Падставай для перасьледу сталі сьведчаньні вязьняў пра самаўпраўства турэмнай адміністрацыі, поўнае ігнараваньне правоў затрыманых, падсьледных і асуджаных.

З нагоды апошняй трагедыі ў Івацэвіцкай ПК-5 24 лістапада – спробы самаспаленьня асуджаным Уладзімерам Абухоўскім, “Плятформа” накіравала адмысловую заяву ў Генпракуратуру. На падставе атрыманых паведамленьняў праваабаронцы кваліфікуюць выпадак як давядзеньне вязьня да самагубства з боку службовых асобаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG