Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку адзначылі 91-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну


У Слуцку прайшоў мітынг, арганізаваны КХП БНФ, да якога далучыліся прадстаўнікі іншых арганізацый

У Слуцку прайшоў мітынг, арганізаваны КХП БНФ, да якога далучыліся прадстаўнікі іншых арганізацый

У Слуцку адбыліся ўрачыстыя імпрэзы з нагоды 91-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, руху "Салідарнасьць", іншых дэмакратычных партый і рухаў, а таксама неабыякавыя да беларускай гісторыі людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі праехалі па месцах баёў слуцкіх паўстанцаў з войскамі чырвонай арміі.

Удзельнікі сьвяткаваньня наведалі вёску Грозава, Семежава, Вызна (Чырвоная слабада) і Слуцак. Каля памятных крыжоў і знакаў у гонар паўстанцаў былі ўскладзеныя бел-чырвона-белыя кветкі, запаленыя зьнічы. Разам з бардам Аляксеем Галічам удзельнікі акцыі прасьпявалі песьні слуцкіх паўстанцаў.

У Слуцку каля будынку мясцовага краязнаўчага музэю адбыўся мітынг. Яго падрыхтавалі і правялі актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Месца мітынгу выбрана не выпадкова: у будынку, дзе цяпер месьціцца Слуцкі краязнаўчы музэй, у лістападзе 1920 году адбыўся зьезд Рады Случчыны. Лідэры КХП БНФ, якія бралі слова, Юрась Беленькі, Алесь Чахольскі, Сяргей Папкоў, у сваіх прамовах нагадалі пра паўстанцаў-случчакоў, іх гераічны збройны чын, а таксама зазначылі, што іх змаганьне за свабоду і незалежнасьць ёсьць годным прыкладам для перайманьня і ў наш час. Мітынг, удзел у якім прынялі каля двухсот чалавек, завяршыўся сьпевам малітоўнага гімну "Магутны Божа", а таксама песьнямі слуцкіх паўстанцаў.



Увесь шлях удзельнікаў памятных імпрэзаў з нагоды ўгодкаў Слуцкага паўстаньня суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку пераапранутыя ў цывільнае. Яны правяралі дакумэнты ў кіроўцаў, фільмавалі прысутных, але ў хаду падзеяў ня ўмешваліся. Сьвяткаваньне 91-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну завяршылася без затрыманьняў. Міліцэйскія аўтамабілі Слуцку суправаджалі ўдзельнікаў памятных імпрэзаў да межаў раёну.


Па традыцыі наведваньне месцаў Слуцкага збройнага чыну пачынаецца з Грозава

Па традыцыі наведваньне месцаў Слуцкага збройнага чыну пачынаецца з Грозава


У Семежаве памаліліся за загінулых герояў і прасьпявалі песьні, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну

У Семежаве памаліліся за загінулых герояў і прасьпявалі песьні, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну


Чырвоная Слабада (Вызна)

Чырвоная Слабада (Вызна)


Граф Прушынскі падчас выкананьня гімну "Магутны божа"

Граф Прушынскі падчас выкананьня гімну "Магутны божа"



*

*


*

*


У Слуцку прайшоў мітынг, арганізаваны КХП БНФ, да якога далучыліся прадстаўнікі іншых арганізацый

У Слуцку прайшоў мітынг, арганізаваны КХП БНФ, да якога далучыліся прадстаўнікі іншых арганізацый


Пасьля мітынгу 12 маладафронтаўцаў прынялі прысягу на вернасьць Бацькаўшчыне

Пасьля мітынгу 12 маладафронтаўцаў прынялі прысягу на вернасьць Бацькаўшчыне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG