Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін афіцыйна вылучаны кандыдатам ў прэзыдэнты Расеі


Дэлегаты і госьці зьезду партыі "Адзіная Расея" ў Лужніках 27 лістапада аднагалосна падтрымалі вылучэньне Ўладзіміра Пуціна ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Расеі на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году.

Галасаваць за Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах у сакавіку 2012 году заклікаў у сваім выступе і дзейны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. Ён таксама заявіў аб неабходнасьці падтрымаць "Адзіную Расею" на парлямэнцкіх выбарах у сьнежні 2011 году.

Упершыню аб тым, што кандыдатам у прэзыдэнты ад "Адзінай Расеі" будзе Пуцін, было заяўлена на зьезьдзе партыі 24 верасьня 2011 году. Мядзьведзеў заявіў, што будзе рады ўзначаліць новы ўрад Расеі ў выпадку перамогі Пуціна на выбарах-2012. Рашэньне падтрымаць кандыдатуру Пуціна Мядзьведзеў патлумачыў тым, што ня хоча "пхацца локцямі", бо “прэзыдэнт і прэм'ер ўяўляюць сабой адну палітычную сілу”.

Выступ Пуціна перад дэлегатамі пасьля вылучэньня прыпыняўся авацыямі і скандаваньнем “Пу-цін! Пу-цін!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG