Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мірон адзначыў угодкі Слуцкага збройнага чыну


У Віцебску на электрычных дратах над вуліцай Зеленагурскай увечары 25 лістапада залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Мінакі разглядалі нацыянальны сымбаль. А да яго, як стала вядома з надзейных крыніцаў віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду, была прычэплена цыдулка з наступным тэкстам:

“Каб абараніць гонар Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1920-м годзе знайшлося 20 тысяч мужных змагароў, здольных трымаць у руках зброю. Сёньня за гонар нашай краіны паўстане непараўнальна болей, бо Радзіма для нас – усё! Вечная слава героям Слуцкага збройнага чыну. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.
XS
SM
MD
LG