Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак  28 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


У Беларусі сонечна, тэмпэратура да плюс 6 градусаў

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце


Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” праводзяць прэсавую канфэрэнцыю па пытаньню крымінальнай справы аб тэракце 11 красавіка 2011 года ў Менску. Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца на офісе БГК па адрасе Менск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201, пачатак а 12-ай

У Познані (Польшча) – форум грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства

Ёсьць нагода


Гэты дзень у Беларусі традыцыйна называюць Піліпаўкай. У праваслаўных пачынаецца апошні ў годзе пост — Піліпаўскі або Калядны, які мусіць працягвацца да Калядаў. Казалі, што гэтай парой ваўкі зьбіраюцца ў зграі. Доўгімі піліпаўскімі вечарамі беларускія сяляне рабілі сваю работу па хатах: мужчыны займаліся рамёствамі, а жанчыны пралі кудзелю.


Таксама ў гэты дзень:


1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян

1798 — расейскі імпэратар Павал I абраны гросмайстрам Мальтыйскага ордэну

1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»

1943 — Другая сусьветная вайна: пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР\

1975 — Усходні Тымор абвяшчае незалежнасьць ад Партугаліі

1989 — Аксамітная рэвалюцы ў Чэхаславаччыне

1991 — Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна вынікаў якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу

У гэты дзень нарадзіліся:

1489 — Маргарыта Цюдор, каралева Шатляндыі

1757 — Ўільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык

1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст

1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст

1881 — Аляксандар Розін, беларускі геоляг, чалец-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі

1907 — Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік, журналіст і літаратурны крытык

1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык

1957 — Гаспар Льлямансарэс, гішпанскі палітык

1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык,яму было першаму нададзена званьне “Герой Беларусі”

У гэты дзень памерлі:

1058 — Казімер I Аднавіцель, польскі княжа

1694 — Мацуа Басё, японскі паэт

1859 — Ўошынгтан Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік пачатку XIX стагодзьдзя

1954 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі

2006 — Любоў Палішчук, савецкая й расейская акторка тэатру й кіно

Цытата на памяць:


Асоба характарызуецца ня толькі тым, што яна робіць, але і тым, як яна гэта робіць.

Энгельс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG