Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН скрытыкаваў Беларусь за катаваньні


Камітэт ААН па правох чалавека скрытыкаваў Беларусь за "шматлікія і пастаянныя падазрэньні ў распаўсюджаных катаваньнях і кепскім абыходжаньні зь вязьнямі".

Камітэт у справах катаваньняў выказаў сваю заклапочанасьць няздольнасьцю Менску правесьці належнае расьсьледаваньне правапарушэньняў з боку ахоўнікаў правапарадку і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Камітэт таксама выказаў занепакоенасьць тым, што беларускія ўлады паведамляюць пра выкананьне сьмяротнага пакараньня сем'ям асуджаных толькі празь некалькі тыдняў пасьля выкананьня прысуду.

Беларусь - адзіная краіна ў Эўропе, якая дагэтуль практыкуе сьмяротнае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG