Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ААН: Папраўкі ў заканадаўства абмяжоўваюць правы грамадзян


Экспэрты ААН папярэджваюць, што новыя заканадаўчыя папраўкі, прынятыя ў Беларусі, могуць істотна абмежаваць правы грамадзян на свабоду мірных сходаў, аб'яднаньняў і выказваньні меркаваньняў.

"Гэтыя папраўкі могуць уяўляць сабой прамое абмежаваньне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, якія ляжаць у падмурку любога дэмакратычнага грамадзтва, такіх як права на сходы і на свабоду асацыяцыі", -- сказаў адмысловы дакладчык па пытаньні права на свабоду мірных сходаў спадар Майна Каяй.

Ён нагадаў, што Нацыянальны сход Беларусі ўнёс зьмены ў законы аб грамадзкіх аб'яднаньнях, палітычных партыях, грамадзкія сходы і адміністрацыйныя правапарушэньні, а таксама ў Крымінальны кодэкс, і пры гэтым не было належных кансультацыяўй з грамадзянскай супольнасьцю ".

У адпаведнасьці з новым заканадаўствам, арганізацыя збору без папярэдняй на тое згоды ўладаў у цяперашні час лічыцца крымінальным злачынствам, а таксама новыя абавязальніцтвы ўскладаюцца на арганізатараў адносна фінансавых рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для такіх сходаў. Распаўсюджваньне інфармацыі, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, без якога-небудзь дазволу ўладаў таксама строга забаронена, адзначаецца ў справаздачы экспэртаў ААН.

Экспэрт ААН Маргарэт Сэкагія зьвяртае ўвагу на справу Алеся Бяляцкага і адзначае, што "калі праваабаронца ня можа эфэктыўна шукаць, атрымліваць і выкарыстоўваць фінансавыя рэсурсы, права на свабоду аб'яднаньня становіцца несапраўдным".
XS
SM
MD
LG