Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку затрымалі на трое сутак


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Паводле яго жонкі, Алены Каваленкі, Сяргей адмовіўся падпісаць дакумэнт пра зьмены ў рэжыме стрыманьня. Актывіст адбывае ўмоўны тэрмін — «хатнюю хімію» — за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году.

Алена Каваленка апавяла, што ўвечары 24 лістапада актывіста забралі ў Першамайскі РАУС, каб «разабрацца з правапарушэньнем». Напярэдадні Сяргею Каваленку паведамілі, што для яго зьмяняецца рэжым адбываньня ўмоўнага пакараньня: раней ён мусіў быць дома не пазьней як у 21 гадзіну, а цяпер — з 19:30. Актывіста гэта абурыла, таму ён ня стаў падпісваць паведамленьне пра зьмену рэжыму.

У Першамайскім РАУС на Каваленку склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. 25 лістапада меўся адбыцца суд, кажа Алена Каваленка. Але суд чамусьці не адбыўся, а разгляд справы прызначылі праз тры дні, у панядзелак 28 лістапада. На гэты тэрмін Сяргея Каваленку зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG