Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны часьцей гінуць ад гвалту мужчынаў, чым ад раку, малярыі, ДТЗ і вайны


Міжнародны дзень змаганьня за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, які адзначаецца 25 лістапада, быў устаноўлены Генэральнай Асамблеяй ААН у сьнежні 1991 году. Дата была прывязаная да забойства трох сёстраў дыктатарскім рэжымам Рафаэля Трухільё ў Дамініканскай Рэспубліцы 25 лістапада 1960 г. Сёстры Патрыя, Мінэрва і Марыя Тэрэса Мірабал былі застрэленыя агентамі сакрэтнай паліцыі Трухільё, калі ішлі на спатканьне са сваімі мужамі, чарговы раз арыштаванымі рэжымам.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый вызначае гвалт у адносінах да жанчын як «любы акт гвалту, зьдзейсьнены на падставе палавой прыкметы, які прычыняе ці можа прычыніць фізычную, полавую або псыхалягічныую шкоду або пакуты жанчынам, уключаючы пагрозы зьдзяйсьненьня такіх актаў, прымус або адвольнае пазбаўленьне свабоды ці то ў грамадзкім, ці то ў асабістым жыцьці».

У сусьветным маштабе жанчыны ва ўзросьце ад 15 да 44 гадоў часьцей паміраюць або церпяць шкоду для здароўя ад гвалту з боку мужчынаў, чым ад раку, нешчасьлівых дарожных здарэньняў, малярыі і ваенных дзеяньняў узятых разам

Паводле ацэнак ААН, у насельніцтве сьвету «не хапае» амаль 200 мільёнаў жанчын. Ацэнкі абапіраюцца на біялягічную норму сусьветнай дэмаграфіі, паводле якой на кожныя народжаныя 100 дзяўчат прыпадаюць 103 народжаныя хлопцы. Экспэрты ў пытаньнях дэмаграфіі мяркуюць, што паколькі не хапае 200 мільёнаў жанчынаў да біялягічнай раўнавагі, гэта азначае, што яны або былі забітыя, або памерлі ад занядбаньня ці дрэннага абыходжаньня.

Працяглы дэмаграфічны «дэфіцыт» 100-200 мільёнаў жанчын азначае, што кожны год ад 1,5 да 3 мільёнаў жанчын гіне ў выніку гвалту па полавай прыкмеце. Для параўнаньня: кожны год 2,8 мільёна чалавек памірае ад СНІД-у, і 1,27 мільёна чалавек ад малярыі.

У сусьветным маштабе жанчыны ва ўзросьце ад 15 да 44 гадоў часьцей паміраюць або церпяць шкоду для здароўя ад гвалту з боку мужчынаў, чым ад раку, нешчасьлівых дарожных здарэньняў, малярыі і ваенных дзеяньняў узятых разам. Гэтак вынікае з досьледу незалежнай міжнароднай фундацыі «Geneva Centre for the Democratic Control of Armed Forces» з 2005 году.

Вялікая колькасьць выпадкаў гвалту над жанчынамі наогул застаецца па-за ўвагай грамадзкасьці, бо самыя ахвяры гвалту баяцца аб ім паведамляць. Гэта асабліва тычыцца моцна традыцыйных грамадзтваў, у тым ліку – эгіпецкага. Паводле справаздачы Нацыянальнай рады ў пытаньнях жанчын у Эгіпце з 2003 году, эгіпецкія жанчыны замоўчваюць ня менш чым 98% згвалтаваньняў і сэксуальных нападаў, якія зь імі здарыліся, паколькі тэмы, зьвязаныя з сэксуальнасьцю, надалей зьяўляецца нечым накшталт табу ў грамадзкім жыцьці краіны.

Між іншым таму вялікую цікавасьць усяго сьвету прыцягнула нядаўна адна эгіпецкая блогерка, Альяа Аль-Магды, выклаўшы ў блогу сваё фота, на якім яна паказаная зусім аголенай, калі не лічыць панчохаў і туфлікаў. Фота выклікала ў мусульманскім сьвеце шмат спрэчак і палемік, як, дарэчы, і заклік блогеркі, каб мусульманскія мужчыны, у знак сапраўднай раўнапраўнасьці полаў, пачалі насіць хіджаб – традыцыйную хустку жанчын ісламу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG