Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Віктар Сырыца абскарджвае штраф у абласным судзе


Віктар Сырыца
Віктар Сырыца
У Берасьцейскім абласным судзе 1 сьнежня адбудзецца разгляд скаргі сакратара баранавіцкага Народнага сходу Віктара Сырыцы. Актывіст абскарджвае штраф у 875 тысяч, які яму прысудзіў за Народны сход Баранавіцкі суд.

Віктар Сырыца ня лічыць сябе вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. На папярэднім судзе ён тлумачыў, што дзейнічаў у адпаведнасьці з законам аб мясцовых сходах:

"Я не лічу сябе вінаватым, бо гэтая пастанова – незаконная. Мы дзейнічалі паводле закону, стварылі аргкамітэт, сабралі неабходную колькасьць подпісаў – ад 25 да 30 працэнтаў пры неабходных 10 працэнтах. Запрасілі кіраўніцтва гораду, правялі мясцовы сход 8 кастрычніка і 12 лістапада. Таму я буду патрабаваць, каб Берасьцейскі абласны суд прыняў рашэньне на маю карысьць", – кажа Віктар Сырыца.

11 лістапада Віктар Сырыца быў аштрафаваны Баранавіцкім гарадзкім судом на 875 тысяч рублёў за правядзеньне Народнага сходу 8 кастрычніка. Судзьдзя Станіслаў Півавар палічыў гэты сход несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG